Пра нас

Belavia Virtual Airlines — беларуская віртуальная авіякампанія, заснаваная на брэндзе існуючай у рэальнасці авіякампаніі «Белавія — Беларускія авіялініі». Віртуальная авіякампанія ніяк не звязана з рэальнай авіякампаніяй «Белавія» — для куплі квіткоў або зваротнай сувязі з сапраўднай авіякампаніяй наведайце сайт https://belavia.by

Мэты нашай ВАК — максімальна наблізіцца до ўзроўню рэалізму (пачынаючы ад структуры ВАК, кірункаў і флоту, заканчваючы рэальным раскладам і працэдурамі). Belavia Virtual заснавана 5 чэрвеня 2026 года, і ўжо зараз мы — адна з найбуйнейшых беларускіх авіяцыйных супольнасцей. Мы выкарыстоўваем сістэму vAMSYS для максімальнага камфорту Вашых палётаў: зручная інтэграцыя з Simbrief, дэталёвая статыстыка Вашага палёту — усё гэта на адным сайце.

Мэты і задачы

Мы дакладна аднаўляем працэдуры, флот і расклад Belavia. Наша мэта — наблізіць кожны ваш палёт да ўзроўню рэальнай грамадзянскай авіяцыі.
Уступнае тэсціраванне — абавязковы этап для нашых пілотаў. Гэта гарантуе строгую адпаведнасць экіпажаў нашым рэгламентам.
Мы аб'ядноўваем пілотаў у адну з найбуйнейшых авіяцыйных супольнасцей Беларусі, што дазваляе нам праводзіць маштабныя мерапрыемствы ў сетцы і ў жыцці.
Зручная сістэма планавання палётаў
Мы выкарыстоўваем vAMSYS для стварэння максімальнага камфорту, якая набліжае эканамічную дзейнасць АК максімальна да рэальнай, а таксама ўласны і зручны асабісты кабінет.

  • Зручны і зразумелы дызайн
  • Інтэграцыя з Simbrief (ствары свой план палёту ў асабістым кабінеце!)
  • Уся інфармацыя для палёту — на адной старонцы
  • Зручны і зразумелы ACARS
  • Што яшчэ трэба для камфортных палётаў?
Нашы сябры:
FAQ